Описание
Сшытак складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па фізіцы для 10 класса базавага і павышаннага ўзроўняў і з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбна-метадычнага комплексу, які забяспечвае вывучэнне фізікі ў школе. У дапаможніку прадстаўлены пералік і алгарытм выканання лабараторных работ, які прадугледжвае вымярэнні і вылічэнні фізічных велічынь, уменне рабіць самастойныя вывады, даваць грунтоўныя адказы на кантрольныя пытанні. Выкарыстанне сшытка скарачае і аблягчае работу вучня і настаўніка пры афармленні і праверцы работы, вызваляе час для выканання творчых заданняў.
Рэкамендуецца вучням 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.