Описание
У дапаможніку ў поўнай адпаведнасці з праграмай падаецца тэарэтычны матэрыял для паўтарэння школьнага курса беларускай мовы. Практычная частка дапаможа замацаваць набытыя веды і пракантраляваць ступень іх засваення.
Тэарэтычны матэрыял падаецца ў табліцах; асобныя тэмы суправаджаюцца даведачным матэрыялам (слоўнікамі). Тэставыя заданні максімальна набліжаны да тэстаў цэнтралізаванага тэсціравання апошніх гадоў.
Дапаможнік разлічаны на школьнікаў, абітурыентаў, настаўнікаў беларускай мовы сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў, выкладчыкаў, якія працуюць на падрыхтоўчых курсах у ВНУ і ССНУ, рэпетытараў.

