Описание
Кніга з’яўляецца актыўным дадаткам да дзеючага вучэбнага дапаможніка для 9 класа па геаметрыі. Яна дазваляе хутка абагульніць, сістэматызаваць вучэбны матэрыял і пры жаданні вывучыць яго з апярэджаннем праграмы. Кожная тэма змяшчае апорны канспект з кантрольнымі пытаннямі, адказамі на іх, а таксама ключавыя задачы з рашэннямі і набор задач на гатовых чарцяжах у двух варыянтах. У канцы выдання прыводзяцца адказы.